p> У шматлікіх народных творах выкрываецца паразітызм і амаральнае
аблічча царкоўнікаў. Прагнасць да чужога дабра — адна з асноўных рыс папа і
ксяндза, якую з'едліва высмейваў беларускі народ.
У адрозненне ад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія
асвятлялі важныя пытанні грамадскага жыцця, бытавыя казкі, як
сведчыць сама іх назва, закраналі тэмы, звязаныя з паўсядзённым побытам селяніна. Паказваючы адносіны паміж членамі сям'і, паміж асобнымі сялянамі і г. д., бытавыя казкі вялікую ўвагу надавалі .маральна-
абычаёвым і этычным пытанням. Адлюстроўваючы мараль працоўнага сялянства,
бытавыя казкі рэзка асуджалі прагнасць, зайздрасць (казка «Падчарыца і
чорт»), непавагу да баць-. коў (казка «Кузьма»), пляткарства,
ашуканства, нядбайнасць, ляноту і інш. Народ кпіў з языкатых, упартых і
няверных жонак (казкі «Вада памагла», «Скамарох»), ганьбаваў злых мачых
(«Бабіна дачка і дзедава дачка»). Аднак, крытыкуючы ўсе гэтыя недахопы,
народ ніколі не засланяў імі станоўчых якасцей простага працоўнага
чалавека, якія вызначаюць усё яго аблічча: працавітасці, сумленнасці,
спагадлівасці, смеласці, рашучасці, вострага розуму. Многім
бытавым казкам уласцівы тонкі і мяккі гумар, скрозь які
прасвечваюць прыхільныя адносіны народа да герояў гэтых твораў.
Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з'яўляюцца
антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы, ідэйна-тэматычны змест якіх
ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з'явы свайго часу, адлюстроўваючы
вызваленчую барацьбу беларускага народа і рост яго класавай свядомасці.
§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.
Большасць казак аб жывёлах даўно стала здабыткам дзіцячага фальклору.
Гэта вызначыла прастату не толькі іх зместу, вобразаў, але і кампазіцыі і
мастацкіх прыёмаў. Зразумела, у гэтым немалаважную ролю адыграла і тое, што
казкі аб жывёлах узніклі на зары славесна-мастацкай творчасці і даўным-
даўно выпрацавалі ў вусным бытаванні свае традыцыі.
Казкі аб жывёлах звычайна невялікія па памерах. Сюжэт у іх
разгортваецца хутка, хоць у радзе выпадкаў самы характэрны матыў шматразова
паўтараецца паралельна з нарастаннем дзеі (напрыклад, у казцы «Верабей і
былінка» шматразова паўтараецца, вар'іруючыся ўскладняючыся,
просьба аб уздзеянні на былінку), што ўзмацняе эфект і аб лягчае
запамінанне і ўспрыманне казкі.
Вобразы жывел малююцца проста і даходліва, без падкрэсленай
гіпербалізацыі. У іх дакладна паказваюцца галоўныя звычкі звяроў і
ўласцівасці іх характару і паводзін. Лісе звычайна выступае хітрасць,
ліслівай, каварнай, мядзведзь — прастакаватым і нязграбным, воўк —
неразумным і злым заяц — баязлівы.м, кот—кемлівым і чулым,
каза—пракудлівай, а часам клапатлівай маці і дбайнай гаспадыняй і г. д.
Казкі аб жывёлах небагаты стылістычнымі сродкамі. Мова іх простая і
выразная. Асаблівую жывасць гэтым казкам надае дыялог. Многія з іх цалкам
складаюцца са сцэн дыялогаў.
У некаторых выпадках у казцы аб жывёлах уключаюцца песенькі, як
правіла, тыпу дзіцячых. Яны служаць ажыўленню расказа, упрыгожваюць яго,
дапамагаюць раскрыць змест.
Беларускія казкі аб жывёлах, нягледзячы на сваю прастату, вызначаюцца
займальнасцю, багаццем творчай выдумкі, яснасцю і канкрэтнасцю вобразаў,
дасціпнасцю, жывасцю і трапнасцю мовы.
Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі
ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам
адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці»
гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны
вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца
зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца
канцоўкай.
У рэдкіх выпадках у беларускіх цудадзейных казках сустракаецца
прыказка — пачатковая формула, не звязаная са зместам, якая незвычайнымі
вобразамі прыцягвае ўвагу слухачоў. Зачын і канцоука таксама звычайна
з'яўляюцца ўстойлівымі формуламі, якія вар'іруюцца ў многіх казках.
Зачын часам абазначае месца дзеі, але яно звычайна з'яўляецца казачна-
няпэўным. Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў сабе
старык са старухай...»"; «Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў
цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне зусім не паказваецца, але «пачатковыя»
(першыя па часу) персанажы абавязкова называюцца: «Жылі сабе дзед з
бабай...»; «У чалавека было тры сыны...»; «Жыў сабе чалавек вельмі
бедна...» і г. д.
Канцоўка для казак неабавязковая. Яна таксама мае рад тыповых формул,
якія завяршаюць апавяданне. Часцей за ўсё канцоўка звязана са зместам.
Напрыклад: «Ну, цяпер яны там з "жаной жывуць, мёд-віно п'юць; і я там быў
у іх»; «Ажаніўся і цяпер жыве і хлеб-соль жуе. I я там быў, мёд-віно піў».
Часам жа канцоўка слаба звязана або зусім не звязана са зместам казкі. У
такіх выпадках нярэдка робіцца намёк на пачастунак за расказаную казку.
Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае асноўны змест казкі. У
цудадзейных казках яна звычайна разгортваецца павольна, з неаднаразовым
(часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем асноўных матываў і эпізодаў, якія
варіруюцца (так, герой тройчы б'ецца з ворагам, тройчы сватаецца і г. д.).
Гэты прыём запавальнення дзеі з мэтай узмацнення эфекту і стварэння
напружання ў слухачоў называеца рэтардацыяй.
Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай
дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца
характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна
дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных
персанажаў.
Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца
выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём
гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці.
Напрыклад, казачны герой так раскруціў і кінуў булаву, што яна «ляцела
дванаццаць часоў»; пачвара настолькі моцна свісціць, што паражае людзей «за
дванаццаць вёрст» і г. д.
У той жа час у казках, як і ў народных песнях, амаль не сустракаюцца
індывідуалізаваныя вобразы. У іх адлюстроўваецца, звычайна пры дапамозе
тыповых формул, толькі агульнае. Гэта датычыць партрэтнай характарыстыкі і
дзеян-няў казачных герояў і ворагаў, а таксама апісанняў прадметаў і з'яў.
Напрыклад: «Дзявіцы такія прыгожыя, што ні у казцы сказаць, ні пяром
апісаць»; «Ен здзелаўся такі чысцяк, што ні у казцы сказаць, ні ў загадках
згадаць»; «На радасці яны задалі пір на ўвесь мір»; «Такое страенне — гэта
ні здумаць ні згадаць, толькі ў казках сказаць» і інш.
Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў,
уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай
выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі
вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых
перыядаў яе развіцця.
Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і
разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі
мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай
апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа.
Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна
валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу
сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем
спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў
мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў
казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае
асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных
казках выкарыстоўваюцца па-рознаму.
У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва
багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх
вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія
з эпітэтаў (напрыклад, «белы свет», «калінавы мост», «шаўковая трава» і
інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць
слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці
краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна
менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай
нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія
эпітэты, як «люты», «паганы», у дачыненні да слова «пан» сталі новатворамі
ў сістэме пастаянных эпітэтаў, выкліканымі да жыцця новай рэчаіснасцю.
Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі
і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і
ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад
характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі
сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных
паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа
эмацыянальна-насычаным і выразным з'яуляецца параўнанне «не паны, а звяр'ё
паганае».
Як ужо адзначалася пры разглядзе асобных відаў беларускіх казак,
важнае месца ў сістэме мастацкіх сродкаў займае гіпербалізацыя, асаблівасці
якой таксама залежаць ад казачнага жанру, ідэйнай накіраванасці твору і г.
д. Гіпербалізацыя выкарыстоуваецца ў розных відах казачнага эпасу, але
найбольш уласціва яна чарадзейным творам, а таксама гераічным
антыпрыгонніцкім казкам, вобразы якіх прасякнуты ідэяй змагання за народнае
шчасце. Зусім іншы характар гіпербалізацыі ў сатырычных казках: тут яна
дапамагае выкрыць і больш выразна паказаць заганы, супраць якіх выступае
твор.
3 вялікім майстэрствам выкарыстоўвае народ і такі важны сродак
характарыстыкі мастацкіх вобразаў, як мова герояў. Асабліва важнае месца
гэты сродак займае ў казках аб жывёлах і сатырычных казках, многія з якіх
пабудаваны, як дыялог. У казках аб жывёлах мова герояў у спалучэнні з
адпаведнай інтанацыяй дазваляе ствараць жывыя вобразы дзеючых асоб.
Напрыклад, памяншальна-ласкальныя суфіксы ў мове дробных жывёл і птушак
дапамагаюць стварыць вобраз слабай, безабароннай істоты, якая выклікае да
сябе шчырае спачуванне слухача. У некаторых казках аб жывёлах у мове
дзеючых асоб можна сустрэць паўторы, якія ператвараюцца ў мастацкія формулы
— характарыстыкі гэтых персанажаў. Персанаж казкі «Баран-бок абадран» кожны
раз на пытанне «хто там?» адказвае: «Я, баран-бок абадран, чатыры нагі, два
рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі». Падобныя паўторы вылучаюцца
трапнасцю характарыстыкі персанажа, майстэрствам гукапісу. У сатырычных
казках мова дзеючых асоб дапамагас стварыць рэзкі кантраст паміж вобразамі
народнага героя і яго адвечных ворагаў — пана і папа. У процівагу мове
народнага героя, трапнай, сакавітай, перасыланай прыказка.мі і прымаўкамі,
мова прыгнятальніка невыразная, аднастайная, насычана лаянкай. У сувязі з
тым што дзеючымі асобамі беларускіх народных казак часта былі ксяндзы,
паны, у іх мове пераважалі польскія выразы.
Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна
сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь
вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі
з'яўляюцца імёны герояў: Асілак, Вярнідуб і інш.
Цудадзейныя прадметы: боты-скараходы, кавер-самалёт (ручнік-самалёт) і
інш., у якіх народная фантазія ў радзе выпадкаў увасобіла мару аб асваенні
прыроды, аб развіцці тэхнікі, аб удасканаленні прылад вытворчасці, каб
праца была лёгкай, а жыццё — шчаслівым і радасным. Гэта народная мара
найбольш яскрава адлюстравана ў казках класавага грамадства. Дарэчы, у
многіх казках гаворыцца аб тым, што цудадзейныя памочнікі спачатку
знаходзяцца на службе ў ворагаў, але затым здабываюцца (або вызваляюцца)
героямі і служаць ім. У гэтым своеасабліва выяўляецца народны аптымізм,
вера ў тое, што толькі працоўны народ даб'ецца перамогі над усімі ворагамі
і прыродай, удасканаліць прылады вытворчасці і тэхніку, каб жыццё зрябіць
лёгкім і прыемным, казачна-шчаслівым.
§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.
Каб рэалізаваць пастаўленыя мэты, настаўніку мала строга
прытрымлівацца класічных этапаў работы над вывучэннем твора. Неабходна яшчэ
выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы работы, якія будуць садзейнічаць больш
глыбокаму асэнсаванню твора.
Разгледзім прыёмы работы на падрыхтоўчым этапе ўроку:
1. Гутарка настаўніка з дзецьмі. Выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі вучні ўжо валодаюць пэунымі ведамі па тэме чытання. Ва ўступнай гутарцы настаўнік актуалізуе веды дзяцей звяртаючыся да іх вопыту.
2. Расказ настаўніка мэтазгодны тады, калі тэма чытання невядома дзецям.
3. Слоўнікавая работа – від дзейнасці, які абавязкова прысутнічае на ўроках літаратурнага чытання. У структуры уроку слоўнікавая рабора мае месца як на падрыхтоўчым этапе, так і на этапе аналізу казкі.
На падрыхтоўчым этапе рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя сродкі:
Няцяжка заўважыць, што ў пералічаных відах работы актыўна роля належыць
настаўніку – вучні пасіўны. Прыёмы, якія фарміруюць правільны тып чытацкай
дзейнасці, прадугледжваюць актыўную ролю вучня.
4. Папярэдні разгляд ілюстрацый дапаможа ўдакладніць дапушчэнні па тэме
чытання.
Першаснае ўспрыманне тэксту забяспечваецца такім прыемам, як чытанне
настаўнікам услых. У час чытання настаўніка падручнікі ў дзяцей загорнуты,
іх увага накіравана на слуханне твора. Выбар такого прыёму тлумачыцца
недасканаласцю навыка чытання дзяцей малодшага школьнага ўзроста. Аднак
пазней могуць быць выкарыстаны і іншыя прыёмы:
- чытанне тэксту спецыяльна падрыхтаванымі дзецьмі;
- чытанне тэксту па ланцужку;
- камбінаванае чытанне;
Настаўнік, калі ён хоча, каб народная казка сапраўды была ўспрынята
вучнямі ў яе адметнасці, спецыфіцы, пачне расказваць, а не чытаць. Народная
казка спрадвеку бытавала ў вусным выкананні. Для яе характэрны своеасаблівы
гутарковы стыль, размоўная лексіка, няпоўныя сказы.
Расказванне казкі — гэта адначасна і дыялог з класам, дзе гаворыць адзін,
але гаворыць з улікам таго, як рэагуюць тыя, хто слухае. Для гэтага настаў-
ніку трэба бачыць вочы дзяцей, адчуваць іх непасрэдную рэакцыю на кожны
сюжэтны ход казкі, чуйна рэа-гаваць на настрой класа. Добра расказаная
казка знойдзе эмацыянальны водгук у дзяцей. Настаўніку важна яго не
прыглушыць. Таму на гэтым этапе вывучэння твора патрэбна актывізаваць
уяўленні дзяцей.
Праверка першаснага ўспрымання – гэта ўсведамленне настаўнікам
эмацыянальнай рэакцыі дзяцей на казку і іх разуменне агульнага сэнсу казкі.
Самы зручны прыём для гэтага – гутарка. Аднак колькасць пытанняў, звернутых
да дзяцей, павінна быць невялікай. Пры гэтым у гутарку не павінны ўключацца
пытанні, што выяўляюць падтэкст казкі. Гутарка пасля першаснага ўспрымання
павінна замацаваць першасныя уражанні дзяцей. Напрыклад, можна звярнуцца да
дзяцей з пытаннямі :
- ці спадабалася вам казка ?
- што асабліва спадабалася ?
- калі было смешна ?
- калі было сорамна за героя ?
Адказы павінны паказаць настаўніку якасць успрымання казкі дзецьмі і быць арыенцірам для яе аналіза. У некаторых выпадках такая гутарка можа завяршыцца праблемным пытаннем. Адказы дзяцей могуць быць рознымі, але менавіта гэты факт і вядзе за сабой чытанне і асэнсоўванне казкі.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца аналіз.
Можна вылучыць сістыму ўменняў аналізаваць казку, якая ўключае ў сябе:
- уменне ўспрымаць выяўленчыя сродкі мовы ў адпаведнасці з іх функцыяй у казцы;
- уменне ўзнавіць ва уяўленні малюнкі па зместу;
- уменне ўстанавіць прычынна – выніковыя сувязі;
- уменне ўспряняць вобраз – персанаж у адпаведнасці з тэкстам як адзін з элементаў, што служыць для раскрыцця ідэі;
- уменне бачыць аўтарскія адносіны (ацэнку);
- уменне ўсвядоміць ідэю казкі;
Самы распаўсюджаны прыём аналіза – пастаноўка пытанняў да прачытаннай
часткі. Пытанні дапамагаюць дзецям зразумець факты казкі, асэнсаваць іх з
пункту гледжання ідэйнай накіраванасці казкі, г. зн. зразумець прычынна –
выніковыя сувязі, усвядоміць пазіцыю аўтара (калі казка літаратурная), а
таксама выбраць асабістыя адносіны да чытаемага.
Пры рабоце над кожнай часткай казкі павінны быць зададзены пытанні трох узроўней:
1. Фактычны.
2. Ідэйны.
3. Узровень асыбістых адносін.
Неад’емным элементам аналіза кожнай часткі казкі павінна быць
слоўнікавая работа. Удакладненне лексічнага значэння слоў дапамагае
праясніць змест, уключае аднаўленчае ўяўленне дзяцей.
Можна вылучыць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучням дасягнуць яркага
ўспрымання выяўленчых вобразаў. Да іх адносяцца:
1) папярэдняя гутарка ці расказ настаўніка ў мэтах увядзення вучняў у тэму і ў эпоху казкі (сацыяльна-бытавыя казкі);
2) выразнае чытанне казкі самім настаўнікам, дзякуючы якому шамт у прачытаным становіцца зразумелым дзецям без далейшых тлумачэнняў;
3) работа над выяўленчымі сродкамі мовы (у адзінстве з раскрыццем зместу);
4) выбарачнае чытанне ўрыўкаў казкі;
5) работа над выразнасцю чытання;
Менавіта работа над вобразамі ў іх узаемадзеянні ўяўляе сабой аналіз казкі. Трэта прывучыць дзяцей меркаваць ад асноўных якасцях персанажаў, ацэньваць героя не толькі па ўчынкам, але і па матывам, што выклікалі іх; апошняе, як вядома, даецца малодшым школьнікам цяжэй.
Існуе шэраг прыемаў, якія дапамагаюць арганізоўваць работу над характарыстыкай персанажа. Пералічым некаторыя з іх:
1. Настаўнік называе якасці персанажаў і просіць вучняў прывесці прыклады, якія пацвярджаюць гэта.
2. Дзецям прапаноўваецца самастойна назваць якасць характару героя;
3. Супастаўляюцца героі адной казкі ці блізкіх па тэматыцы казак.
Найбольш лёгкі від параўнання – супрацьпастаўленне.
Вядома, што для развіцця вучняў важна фарміраваць іх асобасныя
адносіны да прачытанага. Аднак не трэба вылучаць гэта ў спецыяльны этап
урока. Разважанні пра асабістыя адносіны вучняў да прачытанага павінны
пранізваць усю работу над казкай.
Метадысты выдзялюць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучню ўсвядоміць
свае асабістыя адносіны да прачытанага. Да іх адносяцца: а) чытанне па ролях. Яго зручна прымяняць пры рабоце з казкамі,
насычанымі дыялогамі. б) пераказ. Дапамагае вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да
прачытанага. в) выразнае чатанне. Яно базуецца на такой якасці навыка чытання, як
выразнасць – здольнась сродкамі вуснай мовы перадаць слухачам свае адносіны
да ідэі твора.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца другасны сінтэз – этап
работы, які дапускае абагульненне па твору, яго перачытванне і выкананне
дзецьмі творчых заданняу па слядах прачытанага. На этапе абагульнення
звычайна выкарыстоўваюцца такія прыемы работы, як гутарка, выбарачнае
чытанне, суаднясенне ідэі казкі з прыказкамі і прымаўкамі, заключнае слова
настаўніка.
Перачытванне – гэта асобы від чытацкай дзейнасці. Калі казка кранула
пачуцці вучня, выклікала яго роздумы, то пасля чытання, ён адчувае патрэбу
вярнуцца да прачытанага, узнавіць у сваім уяўленні асобныя эпізоды. Зварот
да тэкста павінен быць апраўданы новай пастаўленай задачай, напрыклад,
падрыхтоўкай да чытання, па ролях, да пераказу, да выразнага чытання.
Развіццю ўзнаўленчага ўяўлення садзейнічаюць творчыя віды работ, да
якіх адносяцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз і ілюстрацыі,
складанне плана тэксту, стылістычны эксперымент, падбор сінонімаў з
абрунтаваннем выбару, складанне кінасцэнарыя, інсцэніраванне.
Стылістычны эксперымент уяўляе сабой наўмыснае скажэнне тэксту, маючае
наўвазе даць дзецям матэрыял для параўнання, прывабіць іх увагу да выбару
слова. Пропуск або замена асобых слоў, змяненне канструкцыі сказа, або
дзяленне тэксту на абзацы, што прыводзіць да змянення адценняў сэнсу казкі,
дапамагаюць дзецям вызначыць гэтыя адценні.
Пераказ тэксту з’яўляецца цудоўным практыкаваннем, якое дапамагае
вучню ўсвядоміць свае адносіны да прачытаннага. Пераказ развівае як
лагічнае, так і вобразнае мысленне, прывучае дзяцей правільна (з лексічнага
і граматычнага пункту гледжання), без скажэння перадаваць чужую думку.
Для таго, каб пераказ атрымаўся неабходна скласці план пераказу.
Гэтаму віду чытацкай дзейнасці трэба спецыяльна вучыць, паказваючы яе
паэтапна:
1. Падумаць, колькі карцін можна намаляваць да казкі.
2. Вызначыць, на колькі частак можна падзяліць казку.
3. Сказаць, пра што будзе кожная частка.
4. Прапанаваць даць загалоўкі кожнай часцы.
5. Абмеркаваць прапанаваныя варыянты загалоўкаў і выбраць лепшы.
У методыцы прынята адрозніваць некальку тыпаў пераказу:
- Падрабязны
- Блізкі да тэксту
- Выбарачны
- Зжаты
- Творчы
Пералічаныя тыпы пераказу, акрамы творчага, адносяцца да рэпрадуктыўнай формы выказвання. Як паказваюць назіранні, рэпрадуктыўна пераказ з’яўляецца мала эфектыўным. У якасці прычын малаэфектыўнасці трэба вылучыць: нізкі ўзровень інтарэса дзяцей як да тэксту, так і да пераказу як віду вучэбнай дзейнасці, невысокую ступень і самастойнасці вучняў, адсутнасю іх неабходнага вопыту, незначны ўзровень успрымання і разумення прачытанага.
Сапраўды, пры рэпрадуктыўным пераказе лексічны, сінтаксічны, тэкставы матэрыял прачытанага або ўзнаўляецца з вялікай нагрузкай на памяць, або забываецца. Іншая справа, калі дадзеныя элементы будуць не толькі свабодна ўзнаўляцца, але і выкарыстоўвацца дзецьмі ў асабістай мове. Тут гаворка ідзе пра навучанне дзяцей прадуктыўнаму ці творчаму пераказу.
Змест мадэлі такога пераказу складаюўь лексічныя, сінтаксічныя элементы зыходнага твора, а таксама “свае” моўныя сродки. Такім чынам, разуменне творчага пераказу звязваецца з разуменнем структуры тэксту, у сувязі з чым можна прапанаваць наступныя варыянты змяненняў:
- дабавіць, што магло папярэднічаць дадзенай сітуацыі;
- прыдумаць працяг;
- змяніць асобу расказчыка ( змяненне па асобах, з пункту гледжання галоўнага героя або іншага персанажа);
- змяніць граматычны час дзеяслова. Пры гэтым абявязкова неабходна звярнуць увагу на тое, як змяняюцца падзеі.
Такія практыкаванні трэніруць гібкасць чытацкага погляду, прывучаюць
бачыць пазіцыі розных герояў.
Паўнацэннае ўспрыманне казкі забяспечвае ўдумлівасць чытання.для гэтай
мэты выкарыстоўваюцца наступныя пытанні:
1) Спытай пра тое,чаго не зразумеў.
2) Як ты даведаешся,ці зразумеў твой таварыш змест урыўку?
3) Пра якую дзеючую асобу я не спытала?Зрабіце гэта вы.
4) Прачытайце пытанні падручніка.Якога пытання не хапае.
Пастаўце яго.
У дадзенай главе была разгледжана методыка чытання казкі ;апісаны тры
асноўныя этапы работы над казкай,вызначаных сучаснай методыкай.Пры гэтым
акцэнт зроблены на наступным этапе работы-на этапе аналізу казкі:выдзелена
сістэма ўменняў аналізаваць казку,вызначаны парадак работы пры
аналізе,апісаны шэраг прыёмаў і творчых заданняў,якія дапамагаюць вучням
зразумець факты казкі,усвядоміць пазіцыю аўтара(калі казка літаратурная) і
выпрацаваць асабістыя адносіны да чытаемага.Традыцыйнымі відамі творчых
заданняў з’яўляюцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз ілюстрацыі,
складанне кінасцэнарыю, інсцэніраванне, творчы пераказ.
§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.
З мэтай выяўлення ўзроўню ўспрымання казак малодшымі школьнікамі быў
праведзены канстатуючы зрэз у 2 “B” класе СШ 189 г. Мінска. У класе 25
вучняў.
Канстатуючы зрэз паставіў перад сабою рашэнне наступных задач:
1. Выяўленне ў вучняў 2 класа ўменне адказваць на пастаўленыя пытанні да тэксту казкі;
2. выяўленне ў другакласнікаў умення ставіць пытанне да тэксту казкі;
3. на аснове стрыманых вынікаў зрабіць заключэнне пра ўзровень успрымання казкі.
Для вырашэння першай задачы была ўзята казка І. Вярыгі “Жолуд -
баязлівец”. Вучням было прапанавана пісьмова адказаць на пытанні, якія
закранаюць розныя бакі чытацкага ўспрымання.
Ніжэй прыведзены спіс пытанняў, прапанаваных вучням:
1. Якімі словамі вы можаце ахарактарызваць жолуда? Які ён?
2. Як павёў сабе жолуд пасля рашэння бацькі – дуба? Чаму менавіта так?
3. Ці змяняліся вашы адносіны да жолуда ў ходзе чытання? Чаму?
4. Чаму бацька выпраўляў сыноў – жалудоў у буру?
5. Аб чым хацеў сказаць аўтар казкі?
Як было зазначана вышэй, паўнацэннае ўспрыманне казкі прадугледжвае
валоданее шэрагам уменняў: уменне ацэньваць герояў, уменне разважаць нам
матывамі, акалічнасцямі, вынікамі ўчынкаў персанажаў, уменне бачыць
дынаміку эмоцый, асвойваць ідэю казкі. Пры гэтым, кожнае пытанне было
накіравана на выяўленне аднаго з іх. Адказ на кожнае пытанне дазваляе
меркаваць пра ступень развіцця канкрэтнага ўмення.
Для ацэнкі адказаў вучняў на пытанні да казкі “Жолуд - Баязлівец”
І.Вярыгі быў вылучаны шэраг крытэрыяў. Кожнаму крытэрыю быў прысвоены пэўны
бал з улікам складанасці пытання. Ніжэй прыводзіцца спіс крытэрыяў ацэнкі
адказаў на пытанні з баламі:
1. Уменне ацэньваць героя. 1 бал
2. Разуменне прычын учынкаў герояў
- з апорай на жыццёвае ўяўленне 1 бал
- з апорай на твор 2 балы
3. Уменне вызначаць вынік учынкаў персанажаў 2 балы
4. Уменне бачыць змену адносін 1 бал
5. Спасылка на твор 2 балы
6. Разуменне галоўнай думкі твора
Аналіз адказаў паказаў, што ўсе вучні далі правільную ацэнку жолуду. Былі
прыведзены наступныя прыметнікі – характарыстыкі: баязлівы, непаслухмяны,
недаверлівы, упарты, неразважлівы. Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра
дастаткова развітае ўменне даваць ацэнку героям, выказваць меркаванні.
Важным з’яўляецца ўменне вызнаачаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў –
другое пытанне зрэзу. Дзеці указалі, што “жолуд задрыжаў, захныкаў, стаў
сабе шкадаваць, бо быў баязлівым.” Здольнасць правільна вызначаць
паслядоўнасць паступкаў персанажаў казкі з’яўляецца паказчыкам таго, што
вучань находзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання твора.
Трэцяе пытанне ставіла сваёй мэтай выяўленне ў вучняў умення назіраць
сцэну адносін. Дзецям яшчэ цяжка выразіць свае адчуванні, аднак яны
раздумваюць, абгрунтоўваюць свае расказы, напрыклад, вучні ўказалі, што “іх
адносіны не змяніліся да жолуда, бо ён так і не прыняў правільнага рашэння”
Чацьвертае пытанне было накіравана на выяўленне ўмення вызначаць матывы
паступкаў герояў. У выніку абпрацоўкі адказаў было ўстаноўлена, што вучні
арыентуюцца на жыццевае ўяўленне пра прычыны тага ці іншага ўчынка, што
сведчыць пра знаходжанне іх на канстатуючым узроўне ўспрымання.
Пятае пытанне насіла абагульняючы характар. Атрыманыя вынікі сведчаць пра
тое, што другакласнікам цяжка яшчэ абагульняць змест прачытанага, але
спробы ўжо робяцца. Большасць вучняў адзначыла, што аўтар у сваім творы
хацеў сказаць пра тое, што трэба быць мужным, рашучым, смелым, слухацца
бацькоўскіх парад.
Вынікі адказаў на пытанні ў працэнтных судносінах прадстаўлены ў табліцы
(гл. Прылажэнне 1.1 )
Як было зазначана вышэй, вызначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе не
толькі ўменне адказваць на пастаўленныя пытанні, але і здольнасць вучняў
самім выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту.
Каб выявіць узровень умення вучняў задаваць пытанні, была ўзята казка І.
Бурсава “Як Мышка сама сябе ашукала”. Вучня было прапанавана паставіць пяць
пытанняў да тэксту.
Ацэнка пастаўленых пытанняу адбывалася наступным чынам: пытанне на
ўзнаўленне падзей казкі ацэньвалася ў 1 бал; Пытанне на ацэнку героя і
ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей – у 2 балы; пытанне
абагульняючага характару – у 3 балы.
Аналіз вынікаў паказаў, што ў некаторых вучняў перавалодваюць пытанні на
выяўленне матываў паводзін персанажаў, на ацэнку герояў, на ўстанаўленне
прычынна – выніковых сувязей. Кожнае з такіх пытанняў ацэньвалася ў 2 балы.
Ніжэй прыведзены прыклады пытанняў.
1. Якая была Мышка?
2. Чаму Мышка пачала хлусіць?
3. Чаму кот пабег апошнім?
4. Чаму казка так назаваецца? Ці можна даць другую назву? Якую?
5. Як адносіцца аўтар да мышкі?
Аднак большасць вучняў пры пастаноўцы пытанняў імкнуліся ўзнавіць падзеі,
што характэрна для чытачоў, што знаходзяцца на канстатуючым узроўні
ўспрымання. Прыклады пытанняў:
1. Што адшукала Мышка?
2. Кога яна сустрэла?
3. Колькі кашоў стаяна на ганку па Мышкіных словах?
4. Чаго захацелася Мышцы пасля сыру?
5. Куды пабегла Мышка з суседкай?
Вынікі работы – у прылажэнні 1.2.
Такім чынам, зыходзячы з дадзеных у табліцах, устаноўлена, што большасць
вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання, з гэтага вынікае,
што яны не здольны поўнацэнна ўспрыняць казку. Каб падняць узровень
успрымання вучняў, неабходна січтэматычнае, мэтанакіраваная праца з боку
настаўніка.
З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі было праведзена
эксперыментальнае навучанне, якое ўключала ў сябе выкарыстанне творчых
заданняў.
Да казкі “Як курачка пеўніка ратавала” было прапанавана змяніць
граматычны час дзеясловаў.Пры гэтым звярталася ўвага дзяцей на тое, як
змяняецца адлюстраванне падзеі.У дадзеным творы было прапанавана
выкарыстаць дзеясловы цяперашняга часу, што стварае эфект прысутнасці.
Творчы пераказ ад асобы якога – небудзь героя казкі быў выкарыстаны пры
перадачы зместу казкі “Зароблены рубель”. Пры гэтым дзеці мелі магчымачць
перадаць змест ад той асобы, якая ім больш прыемна. такім чынам, вучні
самі, без дапамогі падыходзяць да ўсведамлення ідэі казкі.
Творчы пераказ казкі “Ад крадзенага не пасыцееш” прадугледжваў уключэнне
ў змест створаных вучнямі партрэтаў герояў. Удасканальванне ўмення
перадаваць рысы характару герояў праз іх знешні выгляд і ўчынкі будзе
садзейнічаць таму, што вучні ў далейшым на аснове апісання героя і яго
паступкаў змогуць даць дакладную характарыстыку і ацэнку героя, што будзе
садзейнічаць фарміраванню асобасных адносін да гэтага героя, а гэта, у сваю
чаргу, з’яўляецца неад’емнай часткай паўнацэннага ўспрымання казкі.
Найбольш цяжкім стаў пераказ казкі К. Лейкі “Ліца – шахрайка”. Ва ўсіх
прыкладах творчага пераказу, апісаных вышэй, вучні былі павінны стварыць
партрэт героя або прыдумаць пачатак, канцоўку да казкі. Але каб пераказаць
казку К. Лейкі ад вучняй патрабавалася інтэграцыя шэрагу ўменняў: прыдумаць
пачатак да казкі, ацаніць яе герояў, перадаць змест ад асобы аднаго з
герояў, або ад сябе як аўтара, зрабіць канцоўку да казкі.
У ходзе эксперыментальнага навучання вучням прапаноўвалася ставіць
пытанні да зместу казкі, што павышала ўдумлівасць чытання, ажыўляла работу
і садзейнічала лепшаму ўсведамленню зместу чытаемага.
З мэтай азначэння эфектыўнасці розных відаў творчага пераказу,
накіраваных на павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі, быў праведзены
эксперыментальны зрэз.
Дадзеная работа прадугледжвала рашэнне наступных задач:
2. Параўнаць рэзультаты кантрольнай зрэзавай работы з результатамі эксперыментальнай.
Для выяўлення ўзроўней успрымання казкі была ўзята казка Р. Бензярука
“Дружбаки.” Вучням прапаноўвалася пісьмова адказаць на пяць пытанняў.
Кожнае пытанне другога зрэзу накіравана на ывяўленне тых жа ўменняў, што і
пры першым зрэзе.
Ніжэй прыводзіцца спіс пытанняў, якія былі прапанаваны вучням:
1. Якімі словамі вы можаце ахарактарызаваць Зайца і Вожыка?Якія яны?
2. Як паступіла хмара пасля слоў Зайца?Для чаго яна склікала сваіх дзетак?
3. Ці змяняліся вашыя адносіны да галоўных герояў у ходзе чытання? Чаму?
4. Аб чым дружбакі дамовіліся паміж сабой?
5. Аб чым хацеў сказаць аўтар?
Адказы вучняў ацэньваліся па тым жа крытэрыям, што і пры першым зрэзе.
Аналіз адказаў вучняў на першае пытанне паказаў, што большаць вучняў далі
дакладную ацэнку героям казкі з выкарыстаннем двух і больш прыметнікаў –
характарыстык. Вучні абгрунтоўвалі свой адказ спасылкай на канкрэтныя
ўчынкі, чаго нельга было назіраць у першым зрэзе. Гэтыя змяненні дазвалююць
меркаваць пра павышэнне ўзроўню успрымання казкі (гл. прылажэнне 1.2).
Уменне вызначаць вынік учынкаў герояў сведчыць пра тое, што вучні
ясна ўсведамляюць, як падзеі казкі звязаны адна з другой (гл прылажэнне
1.3).
Адносіны да галоўных герояў казкі змяняліся ў ходзе чытання ў
большасці вучняў, што дазваляе меркаваць пра тое, што вучні здольны ў слове
перадаць дынаміку эмоцый, суадносячы змяненні сваіх пачуццяў з канкрэтнымі
падзеямі, апісанымі ў казцы ( гл. прылажэнне 1.4)
Пры вызначэнні матываў паступкаў герояў устаноўлена, што большасць
вучняў арыентуецца на апісанне героя аўтарам. Гэта сведчыць пра павышэнне
ўзроўню ўспрымання казкі (гл. прылажэнне 1.5)
Адказ на пытанне абагульняючага характару дазваляе зрабіць вывад пра
тое, што большасць вучняў валодаюць уменнем зрабіць абагульненне з выхадам
за рамкі канкрэтнай сітуацыі, што з’яўляецца характэрнай рысай узроўню
“ідэі”.
Як было зазначана вышэй, азначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе
здольнасць вучняў выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту.
Каб выясніць, ці адбыліся змены ва ўменні задаваць пытанні да тэксту, была
ўзята казка А. Зэкава “Сарока – манюка”.
Кожнае пытанне, пастаўленае вучнямі, ацэньвалася па трохбальнай
шкале, прынятай раней. Аналіз рэзультатаў паказаў, што ў 32% вучняў пры
другім зрэзе і 24% вучняў пры першым перавалодваюць пытанні на ацэнку
герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Напрыклад:
1. Якой была Сарока?
2. Чаму ніхто не браў яе ў разлік?
3. Ці добра, што яна распаўсюджвала плёткі?
4. Якое няшчасце здарылася?
5. Чаму ніхто не дапамог?
У той жа час 16% вучняў пры другім зрэзе і 8 % вучняў пры першым часта
звярталі ўвагу на назву казкі, на асобныя дэталі, іх цікавілі аутарскія
адносіны да персанажаў. Напрыклад:
1. Хто напісаў казку Сарока – манюка?
2. Як адносіцца аўтар да падзей, якія адбываюцца ў казцы?
3. Калі было сумна? Чаму?
4. Ці можна назваць гэтую казку інакш? Як?
Такім чынам, у рэзультаце праведзення другога зрэзу і супастаўлення
яго з першым бачна эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку,
які павышае ўзровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.
У дадзеным параграфе былі разгледжаны асаблівасці ўспрымання казкі
вучнямі другога класу, змест і ржзультаты эксперыментальнага навучання. На
аснове праведзенай работы былі зроблены наступныя вывады:
1. Канстатючы зрэз паказаў, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання казкі;
2. На снове канстатуючага зрэзу была даказана неабходнасць мэтанакіраванай працы па павышэнню ўзроўней успрымання казкі малодшымі школьнікамі, вядучай умовай для якога быў абраны творчы пераказ;
3. З мэтай азначэння эфектыўнасці творчага пераказу для павышэння ўзроўню ўспрымання казкі была праведзена кантрольная зрэзавая работа
(другі зрэз);
4. На аснове супастаўлення дадзеных першага і другога зрэзаў была даказана эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку павышэння ўзроўняў успрымання казкі.
Заключэнне.
Мастацкая літаратура з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў ўсебаковага
і гарманічнага развіцця асобы. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае
вывучэнне казак у пачатковай школе.
Казка пашырае жыццёвы вопыт чалавека: дапамагае пазнаць і перажыць то,
што чытач, мае быць, ніколі не зможа спытаць і перажыць у сваім жыцці.
У працэсе чытання казкі ў дзяцей назапашваецца вопыт разнастайных
непасрэдных чытацкіх перажыванняў: эмоцый - ад захаплення да смутку і нават страху, пачуцці.
Чытанне казак развівае мову дзяцей: удакладняе і актывізуе слоўнік
вучняў на аснове фарміравання ў іх канкрэтных уяўленняў і паняццяў,
развівае ўменне выражаць думкі ў вуснай і пісьмовай форме. Гэта развіццё
ажыццяўляецца дзякуючы таму, што казкі напісаны языком дакладным,
вобразным, эмацыянальным, тым, які найбольш адпавядае асаблівасцям
дзіцячага ўмпрымання.
Казка ў той жа час з’яўляецца важным сродкам пазнання дзецьмі
навакольнага свету.
Чытанне і аналіз казак малодшымі школьнікамі фарміруе эстэтычныя
адносіны дзяцей да жыцця, развівае іх інтарэс да літаратурнай творчасці, да
творчасці пісьменніка, развівае здольнасць маленькага чатача як сваё жыццё
пражываць на вялікай колькасці чужых лёсаў.
Эмацыянальна правільна ўспрынятая казка выклікае ў дзяцей устойлівыя
эмацыянальныя адносіны, якія дапамагаюць ім праясніць для сябе і ўсвядоміць
маральныя перажыванні, што ўзніклі ў іх пры чытанні. Гата злучанасць
эстэтычнага і маральнага перажывання ўзбагачае і духоўна развівае асобу
малодшага школьніка.
Ні ў якім выпадку нельга забываць пра тое, што тэксты казак з’яўляюцца
выдатным матэрыялам для фарміравання і развіцця ў вучняў моўных навыкаў,
галоўным з якіх з’яўляецца навык чытання.
З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі неабходна выкарыстоўваць на
уроках літаратурнага чытання розныя віды творчых заданняў. Такім чынам,
чытанне і адэкватнае ўспрыманне казак, па-першае, пашырае і паглыбляе
кругагляд вучняў і ўзбагачае іх веды і эмоцыі, развівае ацэначнае суджэнне;
па – другое, служыць сродкам выхаваўчага ўздзеяння на вучняў; па – трэцяе,
садзейнічае ўзбагачэнню і развіццю мовы вучняў; па – чацвёртае,
выкарыстоўваецца для адукацыйных работ па складанню планаў.
Літаратура
1. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе. Кніга для настаўнікаў. Мн: Народная асвета, 1988
2. Ларчанка М.Р. Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мн: Вышэйшая школа, 1966
3. Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мн.,1967
4. Івашуціч Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Мн: Вышэйшая школа, 1986
5. Козырева А.С. Виды работ над текстом на уроках чтения. Мн:
Начальная школа, №3. 1990
6. Колесникова О.И. Филологические основы работы над произведением на уроках чтения. Мн: Начальная школа, №11. 2000
7. Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969
8. М.С. Соловейчик Русский язык в начальных классах. Теория и практика обучения. М: Просвещение, 1993
9. Васильева М.С., Оморокова М.И., Светловская Н.Н. Актуальные проблемы методики обучения чтению в начальных классах. М:
Педагогика, 1977
10. Шпунтов А.И. Иванина Е.И. Когда художественное произведение может быть воспринято младшими школьниками полноценно. Мн: Начальная школа. №10, 1995
11. Кудина Г.Н. Новлянская З.Н. Как развивать художественное восприятие у школьников. М: Просвещение, 1988
12. Львов М.Р., Горецкий В.Г. Сосновская О.В. Методика преподавания русского языка в начальных классах. М: Академия, 2000
13. Кочаровская З.Д. Краткие пересказ в начальных классах. Начальная школа. №5, 1981.
14. Кудрина Г.Н., Новлянская З.Н., Мелик-Пашаев А.А. Как развивать художественное восприятие у школьников М.: Просвещение, 1988
15. Левин В.А. когда маленький школьник становится большим читателем. –