p> 1. Iдэйный змест паэмы Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. (10.1)
У 1947 г. П.Броука наведау Асвенцiм i адчуу усю бязмежнасць людской
трагедыi. Ен убачыу змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i
сцены, якiя былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчау.
Горыч ад гэтых уражанняу, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму
"Голас сэрца", якую П.Броука змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоу
пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэуным болем, якi не сцiхае
праз многiя гады. У паэме П.Броука узвышаецца над сваiм горам i яго боль
затрагiчны лес мацi перарастае у боль i трывогу за лес усяго чалавецтва,
якому пагражае новая сусветная вайна.
Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоуны у паэме.
Усе, што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае усе дэталi
мiрнага вясковага побыту працу мацi у хаце. Як з жывой, размауляе сын з
мацi, успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як
вышывала", як чакала сыноу з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i
сагрэць iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою,
i хлебам жытневым, i сырадоем".
У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм
"абвязвала раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I
менавiта за сувязь з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па
мацi, а разам з тым любоу i павага сына да яе узрастае яшчэ i ад таго што у
цяжкi час i яна была змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова
з'яуляецца i голасам усiх ахвяр вайны.
Паступова матыу журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броука,
многа дзе пабываушы, бачыу, што у свеце неспакойна, што есць людзi,
якiх"так цягне да бою". Паэт занепакоены, што у сучасным свеце яшчэ многiя
трымаюць у руках зброю, што цячэ кроу нявiнных людзей, што пачынае
падымацьгалаву пачвара - вайна.
П.Броука асуджаючы войны, упэунены, што на зямлi i без iх шмат праблем,
шмат бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць
астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на узбраенне, на будаунiцтва жылля, школ,
бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы
сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi,
паэт падводзiць чытача да успрыняцця заключных радкоу паэмы. Гэта зварот да
мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлею праменнямi свецяць:
- Мiр ва усiм свеце! Мiр ва усiм свеце!
2. Разуменне Францiшкам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Думкi
паэта аб роднай мове.(10.2)
Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi
беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта,
вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i
адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных
паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны.
Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога
абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii
Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага
беларускага працоунага сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце
нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата,
пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з
фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii.
У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны
зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык
беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух
зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю
i культуру беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце
сваей мовы. Ен падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая
такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая
якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога
даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава
ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх
народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем,
катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай
беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону
роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу.
Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па
рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша
хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але
такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей.
Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх
выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць
праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго
народа, але i шлях да лепшага жыцця.
Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце".
(11.1)
Сярод усiх творау I.Шамякiна вылучаецца пенталогiя "Трывожнае шчасце".
Галоуныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi
"Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i
Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аутар
iмкнецца раскрыць духоуны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяу,
грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад
пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час.
Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны,
падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой
Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыуны удзел у змаганнi з
ворагам. Разам з братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем
Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва
ярка праявiуся у эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне,
павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм
камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны
рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.
Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у зенiтных
войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому
жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праудзiва паказаны шлях унутранага
узмужненнягалоунага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы
сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць
Кiдалы, цяжкае раненне).
У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя
аказваецца у родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская
барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала
лесы ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi.
Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне
адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй. Пеця
працуе настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аутар паказвае
цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi
герояу, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя
берагi ракi, злучыу два людскiя лесы.
У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу тыповыя
рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады
лiхалецця i аднауленчага перыяду. Героi прайшлi усе выпрабаваннi
жыццем,засталiся вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.
Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. (11.2)
Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i
характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах
першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы
трагiзму i нявер'я у чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На
прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi,
якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi
пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi
дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.
Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi,
прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".
Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш
"Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i
лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын".
Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа,
вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым,
здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у
вершах "На сход!" i "Час!".
На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не
савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных
пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома
прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра
услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што
пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць
"ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць
рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся
засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей
калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх
адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была
уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг.
лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую
у брыгадзiра. Сення, прауда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у
каханнi.
У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыу i працавау недалека ад
Казанi. Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго верш ваеннай пары
"Беларускiм партызанам". У iм аутар пасылау праклен Гiтлерувампiру,
фашысцкiм псам, заклiкау партызан i увесь народ да барацьбы з лютым
ворагам.
Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.
Кандрат Крапiва-драматург (12.1)
У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi
беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню.
"Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж
людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера
таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.)
У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як
станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць
дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау,
здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага
народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi
настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё
абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну.
Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма
"Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi
буржуазна-памешчыцкай Польшчы.
Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай
камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi
была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г.
Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце
геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае
нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца
"сябры",выдаушы фальшывую даведку.
У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як
тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу,
поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены
Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх
герояу,ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль,падхалiмства,
нахабства,подласць,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць
людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па службовай лесвiцы,заняць больш
высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць
нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба
агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i ашуканству
прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць.
У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-
ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць
жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба".
"Брама неумiручасцi"
Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы. 12.2
Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт,на
думку Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняу народа,змагаром
за яго лепшае будучае.У адным з раннiх вершау "Я не для
вас.."(1907)сцвярджаецца думка,што сапраудны паэт павiнен служыць людзям
працы,што яго песня,талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":
Я не для вас, …
А для бедных i загнаных.
Я з iмi мучуся урауне,
У адных закут з iмi кайданах..
Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у вершах "З
кутка жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае
прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе народнага
жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi,якiя б прывялi
народ "к яснаму сонцу","к славе". У вершы "З кутка жаданняу"Я.Купала
гаворыць, што ён не жадае гучнай славы.Галоунае для яго-быць праудзiвым
выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.
З цэлым народам гутарку весцi.
Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця-
Гэткай шукаю цэлы век чэсцi
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыу ясну, як неба
У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...
Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii
зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба нам песень","За усё". У вершы "Мая
навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх яго праявах было
калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта увабрала
у сябе шум адвечнага бору,шэпт спелых пшанiчных каласоу,шэлест лiсця
узмежных iгруш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага
слова,на думку Я.Купалы, можа стаць толькi той творца,якi
узгадаваны,успешчаны на нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу за любоу
да паэзii,"за кут у родным краю,за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у
вершы "За усе" (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага
паэта,i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi складау
ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды быу
разам з народам,жыу яго думамi i надзеямi.Былi яго песнi невясёлыя, калi
бачыу, як зневажаецца мова беларусау,топчацца iх годнасць.Былi i радасныя
песнi,калi бачыу паэт, што яго заклiкi да лепшай долi,яго праудзiвыя словы
былi пачутылюдзьмi:
Я адплацiу народу,
Чым моц мая магла
Звау з цемры на свабоду...
1. Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)
Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце
"Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе што
ён не будзе "стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець удалячынь",а
будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi
увабрала у сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе красу,напоунiлася
самымi рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём
аптымiзму.
Значнае месца у творчасцi П.Броукi займае тэма Вялiкай Айчынай
вайны.Героi яго творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх
сёстры,бацькi,каханыя.
У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб
вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран на целе.
Зажылi раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад таго,што Беларусь
яшчэ стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален
не роднага краю.
У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана паэма "Беларусь"-
паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе.
Творы П.Броукi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы "Парк
Перамогi","Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас
творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах аднауленчага
будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").
Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi ("Маладзiком",
"Пра вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор).
Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная гама па
чуццяу: i успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае каханне,што
апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i
юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...
Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца
Сэрца нязменна хвалюе дакор
Пахне чабор
П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над
тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на думкуП.Броукi,павiнен жыць адным
жыццём з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць заусёды
маладой, як вясна,звонкай i пявучай,як салавей,шчырай i празрыстай, як
дзiцячая сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай жвавай",мець крылы
для палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт
Беларусi у вершы "Паэзiя".
Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета
"Мужыцкая прауда" (13.2)
Заслугi К.Калiноускага перад рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай
неаспрэчныя.
У яго дзейнасцi знайшлi увасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi
паустання 1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi увайшоу ён у
гiсторыю грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы.Дзейнасць
Калiноускага можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоуных спроб
праверыць на практыцы i увасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных дэмакратау
60-х гадоу. Дзейнасць Калiноускага зьявiлася паказчыкам абуджэння
нацыянальнай свядомасцi бел.народа i садзейнiчала гэтаму абуджэнню.Ён унёс
прыкметны уклад у фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы,быу творцам
бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi,бел.дэмакратычнай прэсы,выдауцом першай газеты
на бел.мове. Як мне ужо даводзiлася пiсаць,газета "Мужыцкая прауда",што
выдавалася Калiноускiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу для
працоуных у гiсторыi народау нашай краiны.
З iменем Калiноускага звязана самабытная старонка у гiсторыi беларускай
паэзii.
Калiноускаму была чужая нацыянальная абмежаванасць.Поспех сялянскага
паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у залежнасць ад народнай рэвалюцыi у
Расii,якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты.Негледзячы на нянавiсць
да польскiх памешчыкау,ён здолеу зразумець велiзарнае значэнне польскага
нацыянальнага руху.Ён ведау,што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi у
той перыяд не могло быць нiякага шырокага рэвалюцыйнага выступлення
народных мас.З першых жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым яго у самым
цесным кантакце з польскiмi рэвалюцыянерамi.Калiноускi усведамляу
агульнасць гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоускага народау.Думаючы пра
будучае Беларусi ён заусёды бачыу побач з ёю вызваленую ад цара i
памешчыкау Лiтву.Беларускi рэвалюцыянер i пiсьменнiк-публiцыст Калiноускi
па праву лiчыцца таксама дзеячам польскага i лiтоускага рэвалюц.руху
Найбольшую каштоунасць для характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду
Калiноускага уяуляе "Мужыцкая прауда",i даследчыкi зусiм слушна бяруць яе
за аснову пры аналiзе грамадска-палiтычных поглядау рэвалюцыянера.
"Мужыцкая прауда" была агiтацыйным выданнем,разлiчаным на кругагаляд
сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог раскрыць у ёй усёй паунаты сваiх
сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядау.
"Мужыцкая прауда" у цэлым-i у гэтым заслуга Калiноускага-зьяуляецца
выдатным дакументам.
Раман Уладзiмiра Караткевiча (14.1)
"Каласы пад сярпом тваiм".
Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з
гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г.
Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая
характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы
1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i
юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагу
тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай
беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм
клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры
дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у пад
польнай арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае
паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар
адмянiу прыгоннае права.
Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены
прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя
рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была
найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх.
Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд,
калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч
iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх
сацыяльна-эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу
бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай
асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм
дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.
Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках. Па-
першае,гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця
прыдняпроускага дваранства,перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго
плыней,якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян, па-
другое, гэта прыход да паустання 1863г. прадстаунiкоу перадавога бел.i
польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i
Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняу
сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау (распрацоука
вобразау тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ жыцця
высокiх палiтычных колау.
2.Паэма Я.Коласа "Новая зямля"-
Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дарэвалюцыйны час. 14.2
"Новую зямлю" Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця
бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны
твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай
будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах
i занятках дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб святочных днях i
буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах,калi дарослыя пры дзецях
"пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi".
Працай былi запоунены буднi сялян.Працавалi i дарослыя,i дзецi:Мiхаiл
выконвау абавязкi леснiка,Антось "правiу гаспадарку",усю хатнюю работу
выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы, жнiва,
малацьбы.У час жнiва калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага,
напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне.Паэт можа расказаць
цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу.
Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы.Касцы
парауноуваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то "грамадою, то
шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i
прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i
сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як
яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць.
З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя
бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця,вялiкдзень,коляды)
звычаi узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi.
Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю-
мацi.Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi
прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у яе сцiплых
краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з
выраю i зноу ляцяць у цёплыя краiны,iдуць дажджы,гуляюць завiрухi,
разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё гэта расказваецца у паэме.У вобразах
роднага краю Я.Колас заусёды чэрпау натхненне i сiлу. Хараство роднай
прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць i захапленне,але i смутак.Яго
сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна.З паэм мы
уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён быуапрануты, што еу i пiу, аб чым
марыу,на што спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку, якi паустае у
паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас свае сiлы,сваю любоу i свой
талент.
А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк "Росквiт зямлi"
быу прыхiльна сустрэты у той час. У iм выяуляцца эмацыянальнае
светаадчуванне рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развiццi А. Куляшова пазначаны 30-мi гадамi. У
вершах "Воблака", "Ранак", "Плыла, цалавалася хмара с зямлёю", "Мая
Бесядзь", А. Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу да
арыгiнальнай, самабытнай творчасцi, да прастаты i глыбокага фiласофскага
роздуму, да шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны думка i пачуццё
паэта.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны цыкл пра
подзвiг беларускага народа у гады лiхалецця, у рамках якога вылучаюцца
вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магiлай", "Лiст з палону", "Мацi",
"Балада аб чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш.
У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранiкнёны, узнёсла-
балючы голас чалавека, грамадзянiна, байца. Героi творау А. Куляшова -
фiгуры рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць сваё
жыццё за маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва.
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокiм
фiласофскiм зместам, патрыятызмам. У гэтым сэнсе вельмi паказальным
з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...". Гэта верш-споведзь.
Усё, што акружае чалавека, вартае яго увагi, бо гэта i ёсць жыццё,
неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго
уяунага дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае пачуццi перадаць
людзям, захапiць iмi чалавечыя сэрцы.
У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай назвай
"Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным абавязку людзей
прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i справядлiвасцi, аб значэннi
творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi.
У лiрыцы А. Куляшова 60 - 70-х гадоу выявiлiся вялiкiя духоуныя
мажлiвасцi чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй асабiстай велiчы i
вартасцi, адказнасць за "цяжкую пасаду паэта", за лёс Айчыны, разуменне
сутнасцi гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу.
Аутар пiша паэмы "Цунамi", "Варшаускi тракт", "Хамуцiус", у якiх перадае
самаадчуванне чалавека у наш трывожны, навальнiчны век, яго барацьбу за
будучае без вайны, за чытае паветра i ваду, за ачалавечанне свету, за
усеагульнае шчасце.
Вобраз Лабановiча (трылогiя Якуба Коласа "На ростанях").15.2
Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя
сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з
хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку
папа, мужык з'яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм
жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык -
гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не
вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч
горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых.
Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у
адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi
духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных
гульняу, п'яняк.
Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у
адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi
жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласофскiя пытаннi: што такое жыццё?
У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?
Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай
i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой
адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую
гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях
актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты -
"намацаць галiнамi сонца".
Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля
справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - гэта таксама важная рыса
характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца,
адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды - адна з самых адметных
рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае
хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi,
якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я. Коласа. Часамi ён памыляуся, але
нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i не
пахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай:
"Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".
Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады".16.1
Алесь Рыбка - галоуны герой паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны час:
вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з
сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на
суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу
толькi з перамогай.
Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя
драматычныя моманты свайго франтавога жыцця - развiтваючыся з домам,
выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах
акружэння - герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго
надзейным компасам.
Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён
верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё
грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да
ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з
мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады,
выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым
выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.
Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя
моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам
камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу,
з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы.
Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае
паводзiны Мiкiты Ворчыка - былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму
пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у
перамогу, не бачыць сэнсу у далейшым зьаганнi, не знаходзiць у сябе
дастаткова сiл, каб пераздолiць разгубленасць.У вынiку ен кiдае баявых
сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага
шчасця: дома ён даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе
перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы.
Высвятляуцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу забрау ватоуку з
зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.
Вобразамi старасты - прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы А.
Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -
нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства,
працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам
сэрдца, напоуненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i
гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".
Вобраз Васiля Дзятла (разгорнуты план). 16.2
1. Знешнi выгляд.
2. Асноуныя рысы характару: а) шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi; б) цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць; в) працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васiлю
ад бацькоу i дзядоу: у працы змалку загартоувалiся людзi); г) недаверлiвасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе
дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыу адваротнае); д) упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён мог захаваць
сваю незалежнасць); е) сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду);
3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля - яго жыццё, радасцi i гора,
светлая мара i горкi пакут. Зямля - ён сам. Ён iдзе да свайго поля, як
"насустрэчу з каханай").
4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса
Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкау.
5. Спалучённе у характары Васiля працаунiка i уласнмiка (вялiкай любовi
да зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не асуджэнне Васiля-
адасобнiка, уласнiка, а захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе
паэтычнае адухауленне. Уласнiцкi пачатак развiты менш, чым працавiтасць,
любоу да зямлi).
6. Як Васiль уяуляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля,
немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у
гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да
жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем: выбiрае
не Ганну, а уласную гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой лёс).
7. Васiль i Ганна (учынкi Ганны бескарыслiвыя, пазбауленыя разлiку.
Трапяткое, чыстае i пяшчотнае яе каханне да Васiля. Непакорлiвая i рашучая,
яна у пэуны момант губляе цвёрдасць i падпарадкоуваецца волi бацькоу,
дауняй традыцыi "сцерпiцца-злюбiцца". У адрозненне ад Васiля Ганна здольна
дзеля уласнага шчасця на рашучыя учынкi, гатова ахвяраваць сабой дзеля
чагосцi больш важнага).
8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце - не вясёлае, бесклапотнае свята, а
найбольш доугi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы сваёй
сядзiбы i уласнага поля).
9.Адносiны да перамен, гiстарычных пераутварэнняу (старое i новае,
змрочнае i светлае, злое i добрае пераплялiся у душы Васiля асаблiва моцна
i трагiчна. Васiль цалкам знаходзiцца ва уладзе мужыцкай мудрасцi i верыць
ва усталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасцi
змен даецца яму няпроста, ен з цяжкасцю уступае нацiску новага).
Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi. 17.1
Нарадзiуся М.Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня
1891г.).Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi
першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад ад гэтай зямлi
тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.
Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц.
Але М.Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр
i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.
Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага
руху i лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай
зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета.
Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запалау яго паэтычны талент, М.Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла.
I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня".
Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны
"Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не
пераможныя конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему
беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.
З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у
дваццацiгадовым узросце (1911).вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся
цыкл вершау "Старая Беларусь".Адзiн з вершау гэтага цыкла - "Слуцкiя
ткачыхi" - асблiва кранае сваей чалавечнасцю,задушеуным лiрызмам.
Творчасць М.Багдановiча - гэта цэлае жыцце.У зборнiку вянок можна
знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта,яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у
любовi да роднай зямлi,пра адносiны да паэта i паэзii.Яго цiкавяць агульна
чалавечыя пытаннi вечнага i часовага,праблемы жыцця i смерцi.У вершы "Жыве
не вечна чалавек" аутар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параунаннi з
вечнасцю ) вельмi кароткае,i пражыць яго трэба з высокiм напалам,ярка
,хвалююча. Пасля сябе чалавек павiнен пакiнуць след,добрую памяць.
Немалаважную ролю займае у творчасцi Багдановiча iнтымная лiрыка. У
рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым , што павiнен расстацца з любай
дзяучынай.Ен абяцае , што у далекiм краi, куды ен едзе, усе свае жыцце
будзе помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць i Венера, якой, безумоуна
вядома пра пакуты разлучаных сэрцау.
Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi. 17.2
Сучасная беларусская проза жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi
праламляецца у лёсе осбных людзей.Яна вызначаецца пiльнай увагай да асобы
чалавека i штодзённых праяу жыцця.
Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явi- лiся новыя
тэмы, уласцiвыя мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё Чарнобльская
тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу. Больш абвострана ставiцца
пытанне аб жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi беражлiвых
адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на мараль на-
этычныя тэмы.
У рамане В.Адамчыка "Чужая бацькаушчына" выкрываюцца меркантыльнасць,
уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман прысвечаны паказу жыцця
былой Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго-сям'я Уласа
Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку: не крау, не
падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па
прынцыпу "мая хата з краю".Не кому ён асаблiва не дапамог, заусёды
застаючыся у цянi. Пражыу жыццё Улас, пры гэтым не страцiюшы сябе як
чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе не мiнула
яго, пала маушы лёс дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi
забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз
народную мараль i этыку i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна
выходзiць за муж за парабка Iмполя. За тым атручвае свякруху i нямую
залоуку, перапiсваючы на сваё iмя зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая
бацькаушчына Алесi, яна ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i бытавых
абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю, для якога шырокi свет закрыуся
вузкаэгаiстычнымi, дробнымi i нтарэсамi. У другiм рамане В. Адамчыка "Год
нулявы" (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеi адбываюцца у 1939
годзе, калi Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi, хто
выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.
З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб
роднай прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе. Праблема узаiмаадносiн
чалавека з прыродай пастаулена у рамане I.Пташнiкава "Мсцiжы" (1972).
Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц знаёма галоунаму
герою рамана Андрэю Вялiчку. Жыццё яго арганiчна злiта з прiродай. У
сутыкненнi са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi да людзей i
прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не
пакiдае родных мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе пахавау
дарагога яму чалавека.
1. Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i мастацтва у паэме. 18.1
Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з народа
раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоуны герой паэмы - народны
умелец, пад рукамi якога, "бы ад чарау нейкiх, ажывала нават нежывое".
Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая Тэкля станавiлiся апосталамi,
прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка ня
мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i прыдумау цяжкую
кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты i не
брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала духоуную смерць. Але
Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу пакiнуць пакаленням след
жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне".
Мастак пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу, што нават сябры
перасталi яго пазнаваць i (жыцця) крыудзiцель бiскуп Сямашка даверыу
непазнанаму Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую сапраудную
святыню.
З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця
- помства мастака, як у народных казках. Назло саноунаму артадоксу Люцыян
Таполя дазволiу свабоду творчасцi, дау выйсцi пакутлiвай патрэбе
справядлiвасцi.
Не самой помствай, а творчым i стваральным парывам поунiлася душа
мастака, ен хацеу пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над творчасцю.
Сiлы зла паказаны у вобразах хiмер, падобных да паноу i духоунiкау-езуiтау,
"даайца Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па думку чалавека, што
як сонца слепiць вочы iм...-чорным сiлам пекла". Мастак доляу свайго
крыудзi целя за жывое:
Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур
I крычау, каб прывялi Таполю.
На дзесятый дзень памер свiтаннем.
Люцыян Таполя вымушаны быу усеж уцякаць ад жывых прататыпау сваiх хiмер.
Ен знiк у народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з народных глыбiнь,
гаварылi пра неумiручасць таленту i мастацкай прауды, якiм няма i быць не
можа нi канца, нi пачатку:
Бо у народзе
Як у прадвечным лесе,
Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога
Шум вясны пачауся?
Дзе ты знойдзеш!
Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Мележа "Людзi на балоце".
18.2
У цэнтры рамана "Людзi на балоце" - жыхары глухой вескi Куранi,
адрэзанай ад знешняга свету непраходжымi палескiмi балотамi.
Але цiхае жыцце куранеуцау было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачау
мяняцца быт. Па-рознаму аднеслiся да гэтых грандыезных перамен жыхары
вескi, i у першую чаргу Васiль i Ганна (галоуныя героi твора).
Прырода узнагародзiла Ганну рэдкай прыгажосцю i прываюнасцю,
дасцiпнасцю, чулай душой i пяшчотным сэрцам. I маральна i духоуна Ганна
вельмi прыгожая. Учынкi яе бескарыслiвыя, пазбаулены халоднага разлiку.
Хараство гераiнi i у яе здольнасцi чуйна адклiкацца на чужы боль,
падтрымаць у цяжкую хвiлiну. I.Мележ часта паказвае дзяучыну у сiтуацыях,
дзе выяуляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпц:"Нiколi не
рабiце iншым таго, чаго не хацелi б вы, каб вам рабiлi iншыя".
Як i усе куранеуцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут не было
ей роуных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоуцау надзвычайным спрытам. I у
рамане мы бачым яе у асноуным за працай: на сенажацi, у полi з сярпом у
руках, за малатарняй у Карчоу, у ягадах, на полцы бульбы, у хлопатах па
гаспадарцы.
Ганна пяшчотна, горача, самаадданна пакахала Васiля. Яна марыць аб
вялiкiм шчасцi i чыстым каханнi, але у яе жыццi усе складваецца iнакш.
Першае каханне, трапятное i нясмелае пачуцце, з самага пачатку абразiу сам
Васiль. Павеерыушы у брыдкiя плеткi, ен растаптау усе тое прыгожае, што
iснавала памiж iмi. I яна, абражаная i пакрыуджаная, насуперак свайму
жаданню, без кахання выходзiць замуж за Яухiма, спадзеючыся на спрадвечнае
"сцерпiцца-злюбiцца". Але не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна
жыве у сям'i Глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго
становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi
нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з
Верачкай, дзе тая захварэла, а пазнейпамерла. "Бог дау - бог узяу",- вось
рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.
Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi",
нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да настаунiцы
Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не
апраудалiся (Васiль застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэунага
спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая
агiда.
Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". 19.1
"Родныя дзецi" - твор з пастаноукай глабальных чалавечых праблем:
закаленне гiстарычнай i культурнай памяцi народа, прыроднага асяродзя,
усяго спадчынадухоунага, што вызначае аблiчча кожнага народа на зямлi.
Прычым маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага чалавека,
працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.
У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкам пазiтар
Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца тыя каштоунасцi, якiя пацвер джаны
вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i чалавечай Мацi:
любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца на
ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у свеце. Паэт раскрывае гэтыя iдэi
праз перапетыi лесу герояу, праз канкрэтныя жыццевыя сiтуацыi i.
фiласофскiя гутаркi упрыватнасцi дыялог памiж гасцямi перад пачаткам
застолля у гонар мацi: Iх трыважаць педагагiчныя праблемы i выха ванне
пачуццяу, знiжэнне урауня маральна культуры грамадства i наступ няз
начства, разгульная дзейнасць якога не будзь Гламазды мелiаратара/"такiя
вывернуць з карэннем апошнi кусцiк на зямлi".
Паэт стварае яркiя, запамiнальныя характары, цiкавыя народныя тыпы.
Жыццевай мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца у творы сцяпанау дзядзька i
брат Томас.
Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох творау). 19.2
З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу у
развiццi беларускай сатырычнай камедыi.
А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры - жанры
трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана
замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных
поглядау з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелау i
звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен
заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеу перабудаваць грамадскiя парадкi
наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам,"зацюканым апосталам",
бяздумным выканауцам загадау старэйшых , простым вiнцiкам у складанай
машыне жыцця. Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае
калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай.
Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы
М.Матукоускага "Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя",
"Мудрамер". У iх узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi
бацькоу перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека. У
адным з апошнiх творау - камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра
вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi вымярае
чалавечую дурноту. Калi у крэсла з рычагомпадгалоунiкам садзiцца таленавiты
чалавек, то гучыць арыя князя Iгара, калi дурань-лбюцца турботныя гукi
паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае чыноунiкау i функцыянерау, якiя
спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi.
Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю
тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургау адлюстравання
суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау.
Таму лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага
жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у
Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi,
маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна
з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй.
На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на
Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых
часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму
яна выходзiць i да складаных.
Сацыяльна-псiхалагiчная характэрыстыка вобразау у апавяданнях Мiхася
Лынькова "Сустрэчы" i "Над Бугам". 20.1
Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з
белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку
якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг.
Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкатау з Ванькам Разанскiм.
Васька Шкетау - чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу,
нiродных, нi сяброу. Мiнулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне.
Працавау падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам,
якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную
Армiю, стау салдатам.
Васька Разанскi - патомны разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну,
пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей
паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi, Васька
Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён
шэпча:"Эх, позна, позна, i так рана, рана...". У гэтых словах - шкаданне,
што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памi
раючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой
"непераможны полк", пра якi ен з пачуццем гордасцi гаворыць у
перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.
М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае
перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над
Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з
белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу
вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва унутраны
свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".
Захар Крымянец - галоуны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае
заданне, кiруючыся уласным пачуццем абавязку, забiу правакатара, свайго
ранейшага сябра. За гэта Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае
зняволенне.
Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар
Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес рыхтавау для Захара новыя
выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ен ледзь пазнау жонку, ад якой
даведауся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.
У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоу паказау нязломнага змагара за
свабоду, аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi, ен мужна
пераносiць асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.
Тэматыка, гуманiстычныя i агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка.
20.2
Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча Скурко), народнага паэта
Беларусi, лаурэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да
чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука,
i свяшчэнны абавязак.
У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны
небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi-партызанкi, паланенай,
але няскоранай. У паэii ваенных гадоу поруч з матывамi пагрозы фашызму
выразна чуецца вера у перамогу дабра над сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi
М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна
для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.
У гады вайны быу напiсаны верш М.Танка "Родная мова" (1943). Мова
беларусау асэнсоуваецца аутарам як арганiчная, iстотная часцiца духоунай
культуры народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi мова дапамагала людзям
выстаяць, не страцiць веры у лепшую будучыню.
Паэтызуючы родную мову, услауляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю
паэт заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струмам
песнi, а паэтам - натхненне.
Да творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у
якой раскрываюцца вытокi усенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм i
мужнасць абаронцау бацбкоускай зямлi.
Пясляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца тэматычнай шырыней i
разнастайнасцю, фiласофскай разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб
ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло").
Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за лепшыя
iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi за сацыяльную справядлiвасць,
але i за паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыунасцi, за
розум супраць бясплоднага самагубнага крыуляння.
У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк,
сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце прысвяцiй зямлi i плугу.
Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы,
з сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным.
У вершах М.Танка есць прастата, высокая духоунасць i неаслабная увага да
людзей, да свету, да таго, пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"-гiмн
працавiтым мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi з'яуляецца
для паэта увасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi.
Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце".
Галерэя характарау у творы. 21.1
"Людзi на балоце" - раман пра жыхароу глухой весачкi Куранi, адрэзанай
ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. I.Мележа больш за усе
пры цягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, аднастойна -
шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей,
моцна прывязаных да зямлi.
Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ужо
"празаiчным". Нiякiх значных подзвiгау, абсалютна нiчога гераiчнага
куранеуцы у рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоунены неадкладнымi
справамi, клопатамi, якiя з году у год паутараюцца. Трэба i сваячасова
скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неурадiвае жыта, i зкалацiць яго
цагамi. I назбiраць грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце
бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкау i разваг iдуць год за годам,
праходзiць жыцце палешукоу.
Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ей
аддаюць яны большую частку свайго часу. Есць у iх час роздыху, традыцыйныя
святы, днi вяселасцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзеных дзен. Тады
яны тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i
спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра
зямлю, пра яе перадзел.
З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю одмоулен у рамане быт беларускага
палесся. Перад намi - нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе свае
нацыянальныя традыцыi, паданнi i пелер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi,
iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" - гэта i многае
iншае натуральна i свабодна увайшло у раман.
Варта уважлiва усяукацца у наiуна-прастелушны расказ аб начной сустрэчы
з ведзьмакамi, прходзецца ад чаго, як старая знахарка верыць чарадзейнаму
"зелью" з лекавых трау, або звярнуць увагу на апiсанне абеда у сям'i
куранеускага кулака Глушака, якi строга захоувае демастроескiя счмейныя
традыцыi, i лёгка адчуць, з якiм веданнем усяго укладу народна-сялянскага
жыцця выпiсаны шматлiкiя жанравыя карцiны рамана.
I усе гэта укдачана аутарам у раман не дзеля дэмагогii i паэтiзацыi
старадаунасцi. Зроблена гэта у iмя паунаты мастацкага узнаулення жыцця
сялянства, якое не разабавiлася ад iнстiжа засасонау мiнулага, а ужо
збудзеца да затыунай "творчасцi новага жыцця".
Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Я.Коласа. Тэма роднага краю у яго паэзii. 21.2.
Дарэвалюцыйная творчасць Я.Коласа - гэта прадаужэнне дэмакратычных
традыцый беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф.Багушэвiчу, Я.Колас
малявау змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну жыцця зняважанага i
зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у
1906 г. i у пазнейшых творах "Веска", "Наша сяло", "Ворагам" створана
праудзiвая карцiна старой жабрацкай Беларусi. Паэт заклiкае бедны народ не
гнуцца перад багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць кавалем
уласнага шчасця.
Галоуным героем дарэвалюцыйнай паэзii Я.Коласа з'яуляецца чалавек працы,
вольналюбiвы "мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам, не хоча больш
цярпець i пакарацца. Ен хоча карыстацца пленам сваей працы, хоча жыць па-
чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Колас не толькi расказвае пра
цяжкае жыцце беларуса-працаунiка, але i заклiкае яго да барацьбы за лепшую
долю.
Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы
зборнiк вершау паэт назвау "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных,
шчырых вершау пра бацькоушчыну, пра "забыты багам край". У вершы "Родныя
вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-
роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоускай зямлi, чаму напауняецца
яго сэрдца смуткам i радасцю:
Вобразы мiлыя роднага краю,
Смутак i радасць мая!
Што мае сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам мае узгорачкi роднага поля,
Рэчкi, курганы, лясы,
Поуныя смутку i жальбы нядолi,
Поуныя сумнай красы?
Цудоуныя беларускiя мясцiны выклiкаюць у паэта не толькi радасць i
замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, шчаслiвым шуме-гудзе высокага
лесу, у цiхай жальбе палеу паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя" простых
людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную рад зiму.
Тужлiвы боль чуецца у радках вершау Я.Коласа пра родную старонку, пра
жыцце вескi i яе людзей. Сiротлiва выглядаюць скрыуленыя хаткi, сумныя
вербы, могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя крывыя сцежкi:
Край мой родны, бедна поле!
Ты глядiш, як сiрата.
Сумны ты як наша доля.
Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора. 22.1.
Бандароуна - чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай i свабода
любiвай дзяучыны самае святое - дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна
больш за усе цэнiць свабоду i нiколi не стане жыць у няволi. Гэту свабоду
яна прадаць не можа. I калi вырашаецца лес Бандароуны, яна не можа
здрадзiць сабе. Гераiня вырашае лепш загiнуць, чым паступiцца сваiм
сумленнем. Смела i мужна абараняе Бандароуна свае дзявоцтва, чалавечую
годнасць, права на жыцце i свабоду. Смеласцi, мужнасцi дзяучыны можна
пазайздросцiць.
Народ любiць сваю гераiню, яна - яго крывiнка, яго дачка. "Уцякай жа
запагодай, донька маладая",- вучаць дзяучыну старэйшыя. Яе смерць стала той
апошняй кропляй, што перапоунiла чашу народнага цярпення. I народ
уздымаецца на помсту за сваю гераiню, якая "налажыла... за усiх галавою".
Хаваючы Бандароуну, людзi прыбралi яе, як да шлюбу, у бель i вэлюм, звiлi
вяночкi з руты-мяты. Белы колер, кветкi руты-мяты - сiмвал чысцiнi
дзявочай. Як ба чым, не толькi перад мужнасцю, але i перад гэтай чысцiней
схiлiлiся галовы людскiя.
Ды што людзi. Бандароунай захапляецца сама прырода. Яна - блiзкi сябар i
дарадчык дзяучыны. Прырода раздзяляе разам з гераiняй яе радасцi i гора,
ласку i чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароуна ад панскай пагонi - ночка аб
дымае яе, вецер расплятае косы, песцiць белыя грудзi.
Асаблiвыя адносiны да Бандароуны у аутара. Паэт любуецца, захапляецца
дзяучынай, спачувае ей. Аб гэтым гавораць не толькi прамыя звароты да
"галубкi" (так пяшчотна называе яе Я.Купала), але i кожны радок паэмы.
Аутар не проста апiсвае знешнi выгляд, паводзiны Бандароуны, ен зачараваны
ею. I таму паэт можа казаць толькi так: губкi, ручкi, галоука, вочкi.
Многiя эпiтеты, параунаннi, словы-сiмвалы запазычаны з вуснай народнай
творчасцi нездарма. Нiхто не можа лепш ацанiць вартасцi чалавека, чым
народ. Таму у паэме жыве i вецер крылаты, i бярозка бела, i рута-мята, i
трытаполi. Усе тут працуе на вобраз Бандароуны, нават вобраз пана
Патоцкага. З асаблiвай стараннасцю малюе Я.Купала разбрэшчанасць,
пагардлiвасць да людзей пана з Канева, лютасць яго. Ен "нi старому, нi
малому не спускае жартау". Гэта бязлiтасны прыгнятальнiк, увасабленне сiл
тыранii, жорсткасцi i амаральнасцi. Пад яго прыгнетам "стогне змучана
Украiна, к небу шле пракляцце". I чым цямнейшыя фарбы выбiрае аутар для
стварэння гэтага вобраза, тым вышэу узнiмаецца над iм Бандароуна.
Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Я.Коласа "На ростанях". 22.2
Узаемаадносiны Лабановiча i Ядвiсi, дачкi падлоучага Баранкевiча,
адносяцца да лiку лепшых любоуных старонак беларускай прозы.
Можна сказаць, што, прыехаушы настаунiчаць, Лабановiч жыве прадчуваннем
кахання. Прыгажосць, i у тым лiку прыгажосць жаночая, не пакiдае яго
раунадушным.
Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага позiрку, то,
бадай, з першага знаемства. Ядвiся не такая прыгожая, як панна Марына цi
Людмiла, але за тое - настаунiк адчуу гэта адразу - багацей душой, праявамi
унутранага жыцця.
Лабановiч i Ядвiся толькi уступаюць у жыцце, таму iх каханне - першае,
нясмелае, юнацкае. I ен, i яна - натуры дастаткова гордыя, каб паступiцца
сваiм гонарам нават у iмя кахання. Калi ж гаварыць пра Ядвiсю, то на яе
псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя чынiу бацька
над мацi, з-за чаго тая маладой сышла у магiлу. Таму у кожным мужчыне
Ядвiся схiльна бачыць тырана, "гэрада".
Ядвiся - шырокая, багатая, няурымслiвая натура, адна з тых дзяучат, якiя
самi не баяцца зрабiць першы крок у каханнi. Раунуе яна настаунiка да
паннау Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць у яго пакой букецiк кветак,
прыладжывае у кнiгу запiску са шматзначнымi словамi "мiлы... дурань" (а
потым выкрадае яе), першая цалуе настаунiка, не дазволiушы пацалаваць сябе.
Назва усяму гэтаму адна - каханне. I усе ж не разгарэлася яно у страсць,
не стала сiлай, якая б прадыктавала дзяучыне жыццевае рашэнне. Iнтуiтыуна
Лабановiч адчувае душэуную Ядвiсiну няустойлiвасць мiтусню супярэчлiвых
пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаулiвую форму.
Лабановiч пакiнуу Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе усе нагадвала
Ядвiсю, першае, захлiснуушае усю iстоту, але няудалае каханне, ен не здолеу
бы. Нават ад'ехаушы, чакае лiста ад Ядвiсi, пiша у Хатовiцкую воласць
знаемаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма. Так закончылася першая i,
скажам, вельмi значная старонка душэунай бiяграфii героя. Закончылася, як
бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое
напаткае Лабановiча на жыццевых дарогах.
Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоунымi iмкненнямi людзей
не могуць сысцiся, абаранiць свае шчасце? Абставiны жыцця - толькi такi
можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя умовы Ядвiсiнага
жыцця у бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны у сучаснай беларускай прозе (на прыкладе двух- трох творау). 23.1.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пiсьменнiкi як
старэйшага, так i малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай
беларускай лiтаратуры.
Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу,
пiша Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму
матэрыялам для раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi",
аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым
Полi" (1986) невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны герой - беларускi
юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ен становiцца камандзiрам
роты супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае новую службу, рыхтуецца
на фронт. А потым - перадавая, баi,удачы i няудачы,горыч страт, успамiны
пра родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць, якая
не дазваляе герою рамана думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра
сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення
якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана - першы пасляваенны
год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на
голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць
на папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i
згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у дылогii А.Адамовiча
"Партызаны" (раманы "Вайна пад стрэхамi" i "Сыны iдуць у бой"). У
"Хатынскай аповесцi" (1972) А. Адамовiч расказвае пра пасляваенны час.
Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю
уласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя ператварылiся у катау,
здраднiкау, з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979).
Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прыс
вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак
трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i у навакольных
весках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi
Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя становяцца
актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу
прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку.
Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх тыпау, як
Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай
сцэнай - Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе,якая увасабляе бессмяротнасць
жыцця.
Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. (23.2)
Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай
драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам
К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi
царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную
сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва,
высмейвае абмежаванасць шляхты.
Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх
засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое
"шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават
пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую
"абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты
мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным.
Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-
Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як
вострая пародыя на царскi суд.
Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць
патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi
тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не
абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за
тое, што не бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць
"садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без
дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася
мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу
апошнiя грошы.
Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць
блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да
страшэннай мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых дакументау,
тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу
врэменнага прысуцтвiя".
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным
памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца
хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць
пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя госцiкi (грошы) самi у
карман лезуць, не нада i рук выцягваць".
В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавогв прыстава Кручкова i яго
памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае
чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва,
грубасць.
Духоуны свет лiрычнага героя у паэзii Пiмена Панчанкi. 24.1
Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау на
абарону Радзiмы: " Беларусь, я-твой воiн адданы iсын,мае думкi i сэрца
заусёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзiмы куток..." паэт
расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход, за лiнiю фронту,
прабiраюцца нашы воiны, адзiн с якiх-беларус. Трапiушы у аршанскiя лясы,
родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла, расхiнуу асцярожна кусты i знямеу
камiны... камiны... Многа фашысцкiх здзекау паспеу пабачыць салдат на
спапяленай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое... Немагчыма было
пазнаць родны куток: з усяго жывога застауся толькi абгарэлы клен, якi
пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная цiшыня, нi стуку,
нi груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным" да яго,
нiбы просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу. У сэрцы салдата, што
зведала горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па паланенай
радзiме, мацнее нянавiсць да ворагау.
I прамыла раса мае сумныя вочы.
Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.
Каб я думау пра помсту i удзень, i у ночы.
I хаця паэзiя П.Панчанкi была i есць глыбока гуманiстычная, суровая
неабходнасць патрабавала ад паэта заклiкаць да помсты, бо не "на тое
Радзiма мне у рукi дала аутамат, каб стаяу на дарозе маей тройчы выклыты
кат".
Ваенная лiрыка П.Панчанкi хвалюе суровым рэалiзмам, глыбокiм
псiхалагiзмам, высокiм гераiчным i трагедыйным гучаннем. Усе гэта цесна
пераплялося у баладзе "Герой". Гэты невялiчкi твор стау сапраудным помнiкам
простаму салдату, якi вынес усе нечалавечыя пакутывайны, сваiм жыццем
абаранiу Радзiму.
Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На
увесь рост падняуся салдат.
I лег на змяiныя скруткi дроту.
I двесце салдацкiх запыленых ботау
Прайшлi па яго спiне.
Салдат ахвяруе сваiм жыццем, каб даць магчымасць iншым перамагчы ворага,
хоць на некалькi хвiлiн прыблiзiць перамогу.
Вершы П.Панчанкi ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць
сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх
час. На першым плане у гэтым маналогу - сыноускi боль, сыноуская ласка i
пяшчота i побач - жорсткасць i нянавiсць да ворага.
Паэзiя П.Панчанкi узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае
цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця.
Паказ у драме Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. 24.2
Купала засяроджвае галоуную увагу на тых праявах жыцця сям'i
Зяблшкау,якiя маяць агульнанароднае значэнне.
У п'есе ставiцца фiласовскае пы сваей сутнасцi пытанне: дзе шляхi да
свабоды i шчасця? Дзе прауда? Лявон i Марыля шукаюць прауды, абапiраючыся
на закон. Яны прывыклi пакарацца i жывуць надзеяй на лiтасць, на
справядлiвае рашэнне суда.
Лявон верыць, што царскi суд узаконiчь яго права на зямлю, якую хоча
адабраць панiч. Увесь набытак сям'i iдзе на тое, каб дамагчыся гэтага
права, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка.
Трагедыя Лявона у тым, што ен не ведае сапраудных шляхоу барацьбы за
зямлю i волю. Толькi перад смерцю ен пачынае разумець, што праз суд нельга
дабiцца прауды.
Сымон i Зоська - прадстаунiкi маладога пакалення Зяблiкау. У адрозненне
ад бацькi Сымон гнеуна пратэстуе супраць несправядлiвасцi. Купала паказвае,
як паступова пад уплывам усяго перажытага (смерць бацькi, ганьба сястры,
страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi) i агiтацыi незнаемага Сымон духоуна
абнауляецца. Расце яго свядомасць, мяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ен
разумее, што царскi суд не можа абаранiць iнтарэсау працоунага чалавека.
Сымон знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi - ступае на шлях рэвалюцыйнай
барацьбы. Стаць на гэты шлях дапамагае Незнаемы - прафесiянальны
рэвалюцыянер. Разам з незнаемым Сымон iдзе на вялiкi сход "Па Бацькаушчыну"
змагацца за агульнанародныя iнтарэсы.
Зоська - поуная працiлегласцьсвайму брату. Зоська iмкнецца да лепшага
жыцця, але не ведае сапраудных шляхоу да яго, шукае прауды, але не можа
знайсцi яе на зямлi, i таму стварае "чароуную казку свайго шчасця" у марах.
Жыцце няшчадна разбiвае рамантычныя мары Зоськi. У канцы апошняй дзеi п'есы
Зоська нiбы прачынаецца ад доугага сну. Пасля перажытай трагедыi у яе
наступае маральнае прасвятленне, абуджаецца чалавечая годнасць.
Тэма гiстарычнага мiнулага у сучаснай беларускай прозе (на прыкладзе двух- трох творау). 25.1
Характэрнай асаблiвасцю сучаснай прозы з'яуляецца вяртанне яе да
мiнулага. Увагу пiсьменнiкау прыцягваюць усе эпохi i перыяды жыцця народа.
Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi
пачынаюць разглядацца у кантэксце часу мiнулага i сенняшняга.
Мастацкаму увасабленню гiстарычных падзей прысвяцiу шэраг сваiх творау
У.Караткевiч: раманы "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi", "Каласы пад сярпом
тваiм", "Чорны замак Аьшанскi", аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха",
"Чазенiя".
Раман "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi" прасякнуты гуманiстычным пафасам,
накiраваны супраць сярэдневяковага цемрашальства, iнквiзiцыi, супраць як
рэлiгiйнага, так i сацыяльнага прыгнету. Паклаушы у аснову рамана
гiстарычны факт, калi стыхiйны народны рух супраць голаду i прыгнету у
Гароднi узначалiу самазваны Хрыстос - Юрась Братчык, выгнаны з калегiума
"за спагадлiвасць, спачуванне... i сумненнi у веры". У.Караткевiч напiсау
цiкавы твор, у якiм гiстарычныя факты знiтаваны з тонкiм вымыслас,
гiстарычны сюжэт - з прыгоднiцкiм.
Дзякуючы творчасцi У.Караткевiча беларуская гiстарычная проза
зрабiлавялiкi рывок наперад, бо у ей, у яе змесце, як гэта i уласцiва
гiстарычнаму жанру, запанавау дух рыцарства, свядомага высакародства.
Прынцыповасць, вернасць сумленню, чалавечаму абавязку сталi самой iдэяй
твора.
Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму "Сiвая Легенда"... Цяжкi
час у гiсторыi Беларусi: засiлле езуiтау, шырокi фронт паланiзацыi, здрада
праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя выгоды на бок ворагау роднага
краю, адчайныя i непаспяховыя спробы супрацiулення. Жорсткая неабходнасць
выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з радавiтых
сем'яу. Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана не прымае новай
рэлiгii. Застаецца верным традыцыям бацькоу нобiль (знатны чалавек) Раман
Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае варожасць як быццам толькi
на асабiстай аснове, але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка кандэнсуе у сабе
грамадскiя супярэчнасцi часу. Маемасць i жыцце Кiзгайлы абараняюць шляхцiчы
i iншаземныя наемнiкi, Ракутовiч апiраецца на сiлу простага народа. Ен
падымае нероднае паустанне, становiцца "мужыцкiм царом", перамагае
Кiзгайлу. Падзеi, якiя склалi сюжэт аповесцi "Сiвая легенда", маюць,
вiдаць, нейкую гiстарычную фактычнасць, хоць, думаецца, скрупулезная
дакладнасць гiстарычнага дзеяння не вельмi хвалявала пiсьменнiка.
Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя матывы яе лiрыкi. 25.2
На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-
дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычна-натхнена
загучау голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар,
настаунiца, публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк - такую жанчыну падарыла
беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бiтвау. Цетка быццам знарок была
народжана для такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным.
Паэтэса адкрывае новую старонку у беларускай лiтаратуры - старонку мужнасцi
i барацьбы.
Бурлiвы, кiпучы 1905 год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У бурыя
адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхiяй здаецца ей
рэвалюцыя у вершы "Мора".
Паэзiя Цеткi, якую можна упэунена назваць летапiсам рэвалюцыi 1905 г.,
уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека,
якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет. У вершы "Вера
беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей
свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.
Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з
дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад
жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у канцы 1905
г., калi рэвалюцыйны дух быу на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы у полымя
рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.
Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", якi
апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.
Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе з'яуляюцца
галоунымi ворагамi народа.
Сваей палiтычнай накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на
свабоду" нагадвае паэтычную лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да
усенароднага паустання супраць цара i самадзяржауя.
Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на
перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах не
адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе
песня ажыве "з стотысячнай сiлай". Сваю веру у будучую рэвалюцыю яна
выказала у алегарычным вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду
адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у
эмiграцыi.
12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i не
калькi апавяданняу. Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх
сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау да змагання,
паказвалi шлях да лепшай долi.
Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця у апавяданнi Янкi Брыля "Галя".
Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля. 26.1
Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - мастак са своеасаблiвым
успрыманнем рэчаiснасцi, свету, чалавека. Асноунай стыхiяй творчасцi
пiсьменнiка з'яуляецца лiрычная проза.
Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвяцiу Я.Брыль зборнiкi "Неманскiя
казакi", "Ты мой лепшы друг", "Надпiс на зрубе", раман "Птушкi i гнезды". У
апавяданнi "Мацi" расказваецца пра сцiплую i мужную беларускую жанчыну-
мацi. Шмат гора зведала яна на сваiм вяку: парабкоуства, смерць мужа,
вайну, трывогу за сыноу Уладзiка, Сцяпана i Васiля. У хаце мацi у вайну
знайшлi кавалак хлеба, шклянку малака i мацярынскуб пяшчоту байцы, што
уцяклi з фашысцкага лагера. За гэты учынак мацi расплачваецца жыццем. Iдучы
"ад роднай хаты да свежай ямы у лапухах", яна думае не пра сябе i не пра
непазбежнасць смерцi. Мацi молiцца за сыноу, i за сваiх, i за чужых.
Дзеянне у апавяданнi "Mementi mori" адбываецца у 1943 г. На адным з
перагонау беларускай чыгункi узарвауся фашысцкi эшалон. Праз дзень карнiкi
сагналi жыхароу адной з навакольных весак у адрыну i спалiлi. Ад смерцi мог
бы уратавацца стары вясковы пячнiк, якога пазнау зондэрфюрэр (пячнiк некалi
удала змайстравау у камендатуры плiту i галанку). Але ен не прыняу
выратавання, просячы вызвалення з адрыны "усiх добрых людзей". "i ен зга
рэу - адзiн, хто мог бы у той дзень не згарэць. i ен жыве", - такiмi жыц
цесцвярджальнымi словамi заканчваецца апавяданне.
Апавяданне "Галя" напiсана у 1953 г. Пачынаецца яно з апiсання былога
хутара, дзе жыве Галя з дзецьмi (сынам Антосем i дачкой Сонечкай). Пад гул
трактара на калгасным полi гераiня з жалем i болем успамiнае свае мiнулае
жыцце. Калiсьцi была яна шчаслiвай, кахала Сярожу. Прауда, шчасце гэта было
нядоугiм: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзiлi у турму, а лес
прымусiу яе пайсцi замуж за багатага Мiколу Хаменка. Пакутлiвым было жыцце
Галi у доме кулака-хутаранiна, дзе усе жылi "для гумна". Пасля смерцi
свекра i свекрывi гаспадарыць на хутары стау Мiкола, якому генетычна
перадалiся вечная панурасць, незадаволенасць жыццем i сквапнасць. У гады
вайны ен "захварэу" ("прастрэлiлi троху руку") i адсядзеуся дома,
спекулюючы самагонам. У канцы апавядання Галя вырашае назауседы пакiнуць
ненавiсны хаменкаускi хутар, што засланiу ад яе вольны свет, змянiць
прозвiшча i пачаць новае жыцце. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на
шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гiсторые спакутаванай душы Галi i яе
нязгаснага пачуцця да Сяргея раскрывае драматызм часу, калi разбуралiся
каноны старага жыцця i нараджалiся новыя прынцыпы маралi, дабраты,
чалавечнасцi.
Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса. 26.2
Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы,
сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму, крыху смешна, успрымае
жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне
з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у
яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой
паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi
Пушкiным, Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi
Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства
багоу.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя
да iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста,
круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не
зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы
толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства
Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю
гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму
уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм
танцам герой паэмы зачаравау багоу.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць
увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту
прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рэальным з'являецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i
вой та, апiсанне заняткау простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як
лапцi падплятаюць, робяць рыбалоуныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як
праводзяць вольны час). Казачным (умовным) з'являецца сцэна пад гарой i на
гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi,
лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца у сне).
Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца зэальнае i казачнае, дазволiла
аутару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкау i лiтаратурнага
працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вяселую
каззку: есць у ей падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i
шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слауным палясоушчыкам Тарасам суджана было
доугае жыцце i нязменны поспех у чытачоу.